Беларуская Служба

Перастаноўкі ў польскім урадзе пераносяцца на пазней

09.07.2025 13:12
Сустаршыня партыі «Новыя левыя сілы» Уладзімеж Чарасты абвясціў, што на просьбу спікера Сейма Шымона Галоўні перастаноўка ўрада была адкладзена на тыдзень - на 22 ліпеня.
- ,
Віцэ-спікер Сейму, сустаршыня Новых левых сіл Уладзімеж ЧажастыWłodzimierz Czarzasty

Перастаноўкі ва ўрадзе пераносяцца на тыдзень. Яны будуць агучаны не 15-га ліпеня, а 22-га, як планаваў прэм'ер-міністр. Віцэ-спікер Сейму і старшыня партыі «Новыя левыя сілы» Уладзімеж Чажасты заявіў, што з такой просьбай да кааліцыі звярнуўся лідар партыі «Польшча 2050» Шымон Галоўня. Лідар партыі «Польшча 2050» абгрунтаваў гэта неабходнасцю ўрэгуляваць пытанні, звязаныя з яго партыяй.

Раней прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заяўляў, што дамоўленасці аб перастаноўцы будуць прадстаўленыя ў сярэдзіне месяца. Паводле Уладзімежа Чажастага, усе партнёры па кааліцыі пагадзіліся са зменай даты, бо, як дадаў палітык, «кожны мае права вырашаць свае праблемы».

Наступны раўнд перамоў аб перастаноўках ва ўрадзе адбудзецца на наступным тыдні. Палітык патлумачыў, што яшчэ да 22 ліпеня «абавязкова адбудзецца яшчэ адна сустрэча» лідараў кааліцыі. «Мы не дамовіліся аб дакладных дэталях», — дадаў Уладзімеж Чажасты. На пытанне, ці ёсць у лідараў яшчэ якія-небудзь пытанні для абмеркавання, ён адказаў: «Не, у нас ужо ёсць некаторыя дэталі».

PAP/ПР/юл